Круглы стол «Літаратурныя музеі ў XXI стагоддзі: сучасныя выклікі і трэнды»

11 ліпеня супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у Міжнародным круглым стале “Літаратурныя музеі ў XXI стагоддзі: сучасныя выклікі і трэнды”, арганізаваным Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. У пасяджэнні прымалі ўдзел супрацоўнікі літаратурных музеяў з Мінска і Ліды, а таксама замежныя калегі з Міхайлаўскага і Ніжняга Ноўгарада.

Вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец выступіла з дакладам на тэму “Арыгінальны зборнік вершаў М.Багдановіча “Вянок” – трэнд і брэнд музея”, у якім распавяла аб навукова-пошукавай, даследчай, экспазіцыйнай і навукова-асветніцкай дзейнасці музея, звязанай з кнігай.

Навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея А.М.Горкага (г.Ніжні Ноўгарад) наведалі Літаратурны музей Максіма Багдановіча, пазнаёміліся з экспазіцыяй і атрымалі напамяць факсіміле кнігі “Вянок”.

Дарэчы ў фондах расійскага музея захоўваецца арыгінальная кніга вершаў, перададзеная ў фонды Надзеяй Пешкавай, нявесткай А.М.Горкага. Магчыма, гэта тая самая кніга, што некалі адправіў беларускі паэт Максім Багдановіч рускаму пісьменніку.

#музей #музей_Максіма #музей_Багдановіча #круглы_стол #Вянок_Багдановіча

38